Экономика
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

Новыя аўтамабілі ў Беларусі падаражэюць на 17%

У Беларусі адмяняецца льгота пры ўвозе транспартных сродкаў юрыдычнымі асобамі. Адпаведны ўказ № 36 быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 17 студзеня. Калі ён увойдзе ў сілу, пакуль не паведамляецца.

Згодна з новымі правіламі, будзе прымяняцца поўная стаўка ПДВ у памеры 20%. Раней падатак вылічваўся як розніца паміж коштам рэалізацыі і коштам набыцця аўтамабіляў. Па меркаванні дылераў, гэта падніме цану новых аўтамабіляў на 17%.

А вось расійскія машыны ў цане не зменяцца, што дадаткова павысіць іх прывабнасць. Згодна з афіцыйным тлумачэннем, «дакумент прыняты ў мэтах выраўноўвання умоваў падаткаабкладання легкавых аўтамабіляў на адзіным рынку краінаў Мытнага саюза».

Апроч таго, адмена льготы па ПДВ — адна з умоў прадастаўлення трэцяга транша крэдыту ад Еўрапейскага банка развіцця ў памеры $ 440 мільёнаў. Прадстаўкі аўтабізнэсу мяркуюць, што ўслед за новымі машынамі, могуць прапарцыйна падаражэць і патрыманыя аўто.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)