Скандалы

Новы зліў: «Стужкі — гэта ж другасна. Нам патрэбныя галовы»

Кібэрпартызаны апублікавалі меркаваную размову Эйсмант і Балабы. Падрабязнасці на Радыё Свабода.

Беларускія кібэрпартызаны сьцьвярджаюць, што ўзламалі сэрвэры Дэпартамэнту забесьпячэньня апэратыўна-вышуковай дзейнасьці МУС, дзе захоўваюцца аўдыё запісу праслухоўваньня мабільных размоваў.

— Як аказалася, мянты актыўна пішуць «сваіх», — такая плата за ляяльнасьць рэжыму. У нашым распараджэньні тэрабайты запісаў з адчувальнай для рэжыму інфармацыяй. Ёсьць дзікія рэчы, — пішуць кібэрпартызаны.

Таксама яны апублікавалі аўдыё трох тэлефонных размоваў, якія меркавана адбываліся паміж прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Эйсмант і камандзірам сталічнага АМАПу Дзьмітрыем Балабам, а таксама Балабам і адзінаборцам Дзьмітрыем Шакутам — так сьцьвярджаюць самі кібэрпатрызаны.

На аўдыё, жанчына, голас якой падобны да голасу Натальляй Эйсмант, тэлефануе голас якога падобны да Дзьмітрыя Балабы, зьвяртаецца да яго «Дзьмітры Ўладзімеравіч» і кажа, што яны а 8-ай гадзіне сустракаюцца і «са сваёй кампаніяй» паедуць у «нейкі самы жорсткі двор»:

— Як варыянты — «Мэгаполіс», гэта наша пастаянная кропка, дзе мы заўжды сустракаліся. Ну ня ведаю, можа яшчэ нейкі «Каскад», Баравая і туды б зьезьдзіць на «плошчу Перамен», дзе мы былі мінулы раз на Чарвякова, але параней...

На гэта мужчына, голас якога падобны да голасу Дзьмітрыя Балабы, зьвяртаецца да яе «Натальля Мікалаеўна» і кажа, што «падстрахуе іх, будзе дзесьці побач» і кажа:

— Я спадзяюся, што сёньня ваша паляваньне будзе ўдалым, але мы ж таксама не сядзім на месцы.

Жанчына кажа, што «бусаў па горадзе кружылася па горадзе розных, вашых\ня вашых — ня ведаю, вельмі-вельмі нямала, што мы ўжо абураліся канкурэнцыі, што нам перашкаджаюць працаваць».

У другім званку жанчына зноў тэлефануе «Дзьмітрыю Ўладзімеравічу» і кажа, што перадае слухаўку Шакуце Дзьмітрыю, той кажа, што ўчора яны «працавалі, там дзе Курапаты», а сёньня яны паедуць да таўнхаўсаў па Старазаслаўскай трасе справа і «дзяўчаты пойдуць зразаць, на жыўца...» (верагодна, гаворка пра зразаньне бел-чырвона-белых стужах, якія пасьля выбараў часта разьвешвалі ў дварах пратэстоўцы), на што «Дзьмітры Ўладзімеравіч» пакідае яму свой тэлефон і кажа заставацца на сувязі.

У трэцім званку, меркавана, Натальля Эйсмант зноў размаўляе зь Дзьмітрыем Балабам, кажа, што яны паехалі на Новую Баравую і кажа, што там «усё ціха».

— Я ж кажу, гэта выміраючы від, — кажа мужчына.

— Ну нешта трэба рабіць, давайце іх неяк выцягваць, — адказвае жанчына.

— Ну вось неяк зараз будзем... давайце загоннае паляваньне. Зараз мая група на вас пагоніць адкуль-небудзь, — адказвае мужчына.

Таксама жанчына расказвае, як яны езьдзілі на Новую Баравую, а мужчына згадвае, што бачыў стужкі «таксама на Грушаўцы».

— Дзьмітры Ўладзімеравіч, стужкі — гэта ж другасна. Нам патрэбныя галовы, — кажа жанчына. У канцы размовы мужчына зноў жадае ёй «удалага паляваньня».

Пасьля таго «Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі пашпартную сыстэму краіны, рэдакцыя тэлеканалу «Настоящее время» вырашыла пераканацца, ці праўда гэта, і прадставіла хакерам імёны і даты нараджэньня дваіх грамадзянаў, якія пагадзіліся паўдзельнічаць у экспэрымэнце.

На пошук інфармацыі ў «Кібэрпартызан» пайшло некалькі хвілін: дасланае імі дасье ўключае поўныя пашпартныя дадзеныя, месца жыхарства і працы, а таксама тэхнічную інфармацыю (напрыклад, пра тое, што ў пашпарце скончылася месца для ўклейваньня візаў). Хакеры таксама даслалі зьвесткі пра бацькоў аднаго чалавека і фота з пашпартоў у высокай якасьці.

У лістападзе 2020 году ў сеціве зьявіліся аўдыёзапісы тэлефонных размоваў, на якіх гучаць галасы, падобныя да галасоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Натальлі Эйсмант і набліжанага да яго старшыні фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава.

На аўдыё дамаўляюцца, якім чынам будуць зразаць у дварах Менску бел-чырвона-белыя стужкі.

Большое расследование. Месяц после гибели Романа Бондаренко

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(44)