Калі наступіў 2008-2009 год і адбыўся эканамічны крызіс, дзяржава перастала з гэтым спраўляцца, трэба было «рэзаць» ільготы, не было магчымасці забяспечваць высокія заробкі. Па сутнасці, пачалася вялікая стагнацыя, якая была досыць доўгай, да мінулага года. І трэба было сказаць людзям, што ўсё, ранейшы сацыяльны кантракт мы разрываем, бо не ў стане плаціць вам як раней, не будзем даваць ільготы — давайце неяк самі.
«Новы сацыяльны кантракт пабудаваны вакол таго, што ў Беларусі няма вайны, што ўсё яшчэ даступныя базавыя сацыяльныя паслугі»
Палітолаг і сацыёлаг Рыгор Астапеня — пра тое, чаму многія беларусы дагэтуль спадзяюцца на «добрага цара» і што насамрэч (не) прапануюць ім улады.
Чаму нямала беларусаў дагэтуль запісваюць звароты да Лукашэнкі і чакаюць «царскай дапамогі» ў вырашэнні нават дробных лакальных праблем? На думку сацыёлага Рыгора Астапені, гэтая вывучаная бездапаможнасць — вынік той палітыкі, якую трыццаць год праводзіў сам рэжым, што цяпер спрабуе зняць з сябе нагрузку «сацыяльнай дзяржавы».
— Калі паглядзець на гісторыю, то Аляксандр Лукашэнка акурат прыходзіў да ўлады, абяцаючы людзям, што яны не будуць мець ніякіх праблем і што дзяржава будзе аб іх клапаціцца, — нагадвае палітолаг і сацыёлаг, кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня ў эфіры Обычного утра.
У прынцыпе, першыя 15 гадоў яго праўлення ў Беларусі адбывалася тое, што называецца інклюзіўным эканамічным ростам: эканоміка расла, раслі заробкі ва ўсіх сацыяльных групах, а дзяржава таксама мела магчымасці забяспечваць пэўныя ільготы.
Зразумела, што ў часткі людзей ёсць рэакцыя кшталту «нам не тое абяцалі, давайце вернемся да таго, што было раней».
Акрамя таго, што ў беларускай дзяржавы няма сродкаў, працягвае сацыёлаг, не мае яна і жадання даваць замест грошай нешта іншае — напрыклад, лібералізаваць эканоміку і ствараць магчымасці, каб актыўная частка грамадства сама сябе забяспечвала. І выйсці з гэтага клінчу не атрымліваецца.
— Гэта ў выніку і прывяло да таго, што многія беларусы задаліся пытаннем: «Навошта тады дзяржава?» — і так адбыўся 2020 год.
Адпаведна, цяпер трэба прапаноўваць нейкі іншы сацыяльны кантракт, і гэта пэўным чынам робіцца. Ён пабудаваны вакол таго, што ў Беларусі няма вайны, што ўсё яшчэ даступныя базавыя сацыяльныя паслугі. Але, безумоўна, таго, што раней было, няма, і ўлада дае зразумець, што ўжо не будзе.
Аднак, калі Лукашэнка публічна скардзіцца на быццам бы несамастойнасць і ляноту беларусаў, ці не зніжае гэта ягоны палітычны рэйтынг?
— Думаю, часткова ягоны вобраз пабудаваны на тым, што ён кажа досыць розныя рэчы, і тое, што для нас з вамі гучыць дзіўна і нават абразліва, частка ягонай аўдыторыі ўспрымае цалкам окей, — мяркуе сацыёлаг. — Таму, напрыклад, частка беларусаў прыняла «дэкрэт аб дармаедстве», пагадзіўшыся, што ёсць у ім пэўная логіка.
Чаму беларусы працягваюць запісваць звароты да Лукашэнкі, нават цэлымі вёскамі просяць «цара» аб дапамозе? Думаю, перадусім варта згадаць пра мясцовыя ўлады — традыцыйна, у Беларусі вельмі нізкі да іх давер.
У грамадскім уяўленні ёсць пачуццё, што звяртацца да чыноўнікаў, якія працуюць у мясцовых выканкамах, сэнсу не мае — трэба адразу пісаць «наверх». І калі там хтосьці будзе ў добрым настроі, то ён зрэагуе, і ў Адміністрацыі вакол гэтага пабудуюць публічную гісторыю, як Аляксандр Лукашэнка вырашае грамадскія праблемы.
Зразумела, ёсць вялікая, актыўная частка беларускага грамадства, якая хоча іншага сацыяльнага кантракту. Які паўстаў бы вакол ідэі, што людзі маюць магчымасці самі зарабляць грошы, маюць магчымасці выказвацца ў палітычнай сферы. Гэта шмат у чым упіраецца зноў жа ў нейкую палітычную трансфармацыю, якая звязана, напрыклад, з тым, каб не баяцца сваіх працадаўцаў, мець магчымасць пайсці ў суд і гэтак далей.
Аднак цяпер такіх магчымасцяў у беларусаў няшмат. Таму, паўтаруся, улада прасоўвае іншы кантракт. Па-першае, у нас няма вайны, кайфуйце, а па-другое, у Беларусі захаваліся базавыя сацыяльныя паслугі, і калі вы захварэлі, можаце пайсці да лекара, пастаяць у чарзе — але вас прымуць.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное