Новы падазраваны па справе аб масавых беспарадках – Аляксей Шарстоў

Як стала вядома, увечары, 21 сакавіка быў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 23-гадовы студэнт 5 курсу (ВНУ пакуль невядома) Аляксей Шарстоў і змешчаны пад варту ў СІЗА на вул. Валадарскага.

22 сакавіка, удзень дома ў Аляксея Шарстова пачаўся вобыск.

Па пакуль непацверджанай інфармацыі, разам з Аляксеем Шарстовым затрыманы і двое яго сяброў, прозвішчы якіх пакуль высвятляюцца. Не выключана, што спіс фігурантаў крымінальнай справы папоўніцца бліжэйшымі днямі яшчэ некалькімі прозвішчамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)