Общество
Іна Студзінская, «Радыё Свабода»

Новы міністар адукацыі: Студэнтаў адлічваюць «не за ўдзел у Плошчы, а за пропускі заняткаў»

У новым Кодэксе аб адукацыі не прадугледжана адлічэньне студэнтаў, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч на прэс-канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне «Свабоды».

Паводле міністра, цяпер за ўдзел у падобных акцыях студэнтаў чакае дысцыплінарная адказнасьць — вымова ці папярэджаньне. Пры гэтым ён дадаў: "Але за пропускі заняткаў яны могуць быць адлічаныя".

На пытаньне, што будзе з тымі студэнтамі, якіх ужо адлічылі, Сяргей Маскевіч адзначыў: "Студэнты былі адлічаныя за акадэмічную непасьпяховасьць, а не за палітычныя погляды".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)