Комментарии
Аляксандар Класкоўскі, ”Наша нiва”

Новы год у аточанай крэпасьці?

Уразіла антызаходняя, канфрантацыйная стылістыка навагодняй прамовы Аляксандра Лукашэнкі.

Гадзінай раней расейскія каналы круцілі сьпіч Пуціна. Пры тым што зараз у Масквы антызаходні трэнд, крамлёўскі лідэр выглядаў міралюбна і ні словам не абмовіўся пра нейкія вонкавыя пагрозы.

У нашым жа выпадку — рымэйк савецкай стылістыкі 20-30-х гадоў. Варожы імпэрыялізм і ўсё такое.

Нашай маленькай краіне, якой рэальна не пагражае агрэсія Захаду, нельга выглядаць так ваяўніча. Адкуль жа гэты імпэт?

З аднаго боку, напэўна, робіць сваё расейскі крэдытна-газавы допінг. Зь іншага боку, адчуваецца, што Амэрыка ўсё ж закранула за жывое сваімі санкцыямі.

Зрэшты, атрымала сваё й Масква за "маштабны ўдар" у выглядзе росту цэнаў на энэрганосьбіты. Карацей, з усіх бакоў ворагі.

Беларусам прапануюць адчуваць сябе, як у аточанай крэпасьці. Гэта, пэўна, адэкватна адлюстроўвае ўладныя фобіі. Але падаецца, што бальшыні беларусаў такая ваяўнічая рыторыка глыбока… мякка кажучы, чужая.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)