Скандалы

Дзяніс Івашын, Новы час

Новы час: Ці звязаны «Поедем поедим» з «афёрай тысячагоддзя» ў Малдове?

Вынікам новага расследавання стала інфармацыя пра тое, што з актывамі ўласнікаў рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» (колішні «Бульбашъ-холл») звязаныя парушэнні заканадаўства, ліквідацыйныя працэсы, і нават следчыя дзеянні ў межах крымінальных справаў.

А кампанія аднаго з уласнікаў «Поедем поедим» можа мець дачыненне да рэалізатараў найбуйнейшай фінансавай афёры апошняга часу.

Украіна

Зачэпкай для новага расследавання сталася наяўная інфармацыя пра крымінальную справу, распачатую следчымі органамі Украіны ў дачыненні да ўжо ліквідаванай кампаніі ТАА «СК Б.Т.С.» — супольнага актыву Леаніда Зайдэса і Барыса Сурыса. Пра ўкраінскія актывы ўласнікаў «Поедем поедим» — польска-ўкраінскі холдынг ТАА «МАГ-2000» і кампанію ТАА «СК Б.Т.С.» — мы ўзгадвалі яшчэ ў самым першым расследаванні. Доля Зайдэса і Сурыса ў кампаніі «МАГ-2000» складае 70%, столькі ж яны супольна мелі і ў ліквідаванай «СК Б.Т.С.».

Прадпрыемства «СК Б.Т.С.» з’яўлялася адным з самых першых супольных актываў Зайдэса–Сурыса і было зарэгістраванае ў 1994 годзе ў Кіеве. Кампанія займалася будаўніцтвам і грузаперавозкамі, а таксама дзейнічала на рынку каштоўных папер, у выніку чаго прыцягвалася да адказнасці праз здзейсненыя правапарушэнні. Нягледзячы на тое, што кампанія ліквідаваная, яна дасюль мае падатковую запазычанасць. Калі ў траўні 2018 года сума запазычанасці была 51000 грыўняў, то станам на 20.08.2019 агульная запазычанасць перад мясцовым бюджэтам складае ўжо амаль 2,17 мільёна грыўняў (больш за 86 тысяч долараў).

У красавіку 2018 года, за некалькі месяцаў да ліквідацыі «СК Б.Т.С.», два разы змянялася арганізацыйна-прававая форма кампаніі — спачатку яна была рэарганізаваная ў прыватнае акцыянернае таварыства, аднак ужо праз два тыдні ёй вярнулі першапачатковую форму. Вызначана, што кампанія СК Б.Т.С.» была ліквідаваная шляхам далучэння да другой кіеўскай кампаніі Зайдэса–Сурыса «МАГ-2000» у чэрвені 2018 года, якая з’яўляецца зараз яе праванаступніцай.

Кампанія «МАГ-2000» была зарэгістраваная ў 2000 годзе ў Кіеве. Яна займаецца вытворчасцю навагодніх і калядных тавараў, мае завод у Слуцку. Характэрна, што супраць гэтага другога ўкраінскага актыву Зайдэса–Сурыса была распачатая крымінальная справа праз прыкметы крымінальнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 5 артыкула 191 КК Украіны (прысабечванне, растрата маёмасці або завалоданне ёю шляхам злоўжывання службовым становішчам).

Следства падазравала службовых асобаў ТАА «МАГ-2000» у раскраданні ў 2015 годзе бюджэтных грошай на суму больш за паўмільёна грыўняў (на той час амаль 19 500 долараў). Станам на сёння мы не маем афіцыйна пацверджанай інфармацыі адносна спынення гэтай справы.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(9)