Новая тактыка дэманстрантаў: яны зрываюць з сілавікоў маскі

Наша Нiва звяртае ўвагу.

Стоп-кадр с видео Радыё Свабода

Новая тактыка дэманстрантаў: яны зрываюць з сілавікоў маскі ў выпадку палітычна матываваных затрыманняў. Вось як гэта было на пікеце жанчын каля Мінскага абласнога суда, дзе судзілі пратэстуючых рабочых Беларуськалія.

Лукашэнкаўцы вярнуліся да сваёй практыкі да 12 жніўня. Яны нападаюць на групы людзей, якія выказваюць грамадзянскую пазіцыю, і затрымліваюць кагосьці з удзельнікаў, каб застрашыць астатніх.

Так пазаўчора былі затрыманыя 7 студэнтак Медуніверсітэта, а 8 верасня — каля ста ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Марыяй Калеснікавай.

Усяго з пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў краіне па палітыччных матывах было затрымана, як мінімум, 10 500 чалавек, а ў рэальнасці, верагодна, нашмат больш. Але, у адрозненне ад мінулых гадоў, гэта не спыніла пратэставы рух, які часам нагадваў птушку Фенікс.

Раней выпадкі, калі жыхары зрывалі маскі з сілавікоў, фіксаваліся ў Мінску і Гродне. Скандаванне «Маскі будуць сарваныя» было папулярным і на 10-тысячным Жаночым маршы ў мінулую суботу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(94)