Новая ахвяра «добраўпарадкавання»: у Гродне знеслі старасвецкі дом на Віленскай
Двухпавярховы драўляны домік з мансардным дахам. Прастаяў стагоддзе. Перажыў усе войны ХХ ст., але не перажыў «добраўпарадкаванне».
Гэты будынак ідэальна ўпісваўся ў наваколле і выразна дапаўняў пагорак на Віленскай. Чыноўнік, які прыняў рашэнне аб зносе будынка, напэўна, нават не задумваецца, што ўнікальнасць Гродна як раз-такі і заключаецца ў наяўнасці вось такіх домікаў.
Падчас дэмантажу мансарды рабочымі былі знойдзены цікавыя артэфакты: некалькі дзесяткаў падшывак судовых спраў другой паловы ХІХ ст.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное