Норын Зэйм

Сваёй сэксуальнай фігурай і вытанчанымі рысамі твара Норын Зэйм разбурае ўсе ўяўленні пра баксёрш. Праўда, на рынгу сустрэча з гэтай прыгажуняй можа закончыцца не так прыемна, як здаецца. Лепш за ўсё любавацца ёй на адлегласці. Напрыклад, на старонках глянцавых выданняў, дзе Норын апошнім часам з’яўляецца рэгулярна.

З нядаўняга часу прыгажуня праславілася і ў кіно. Спачатку яна з’явілася ў невялічкім трукавым эпізодзе ў “Чалавеку-павуку-2”, а потым у фільме “Нязваныя госці” прадстала ў незвачайным для сябе выглядзе — топлес. Пасля гэтага Норын проста засыпалі прапановамі зняцца для мужчынскіх выданняў. Яна і не адмаўляецца, тым самым павялічваючы шэрагі сваіх прыхільнікаў.