Общество

Ніна Багінская — суддзi: «Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд»

72-гадовую актывiстку не змаглі асудзіць за «перашкоды будаўнікам» у Курапатах. Яна трымала галадоўку з пятніцы, паведамляе Радыё Свабода.

Ніна Багінская ў Курапатах, 5 красавіка

Суд Маскоўскага раёну накіраваў на дапрацоўку пратакол на актывістку Ніну Багінскую — яе вызвалілі. Як стала вядома на судзе, у ізалятары часовага ўтрыманьня Багінская абвясьціла галадоўку і трымае яе з затрыманьня 5 красавіка.

Працэс пачаўся па абедзе 8 красавіка ў судзе Менскага раёну. 72-гадовую актывістку абвінавачвалі у тым, што яна нібыта перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, калі там зносілі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу. Гэта вызначалі як «дробнае хуліганства» (арт.17.1 КаАП РБ). Таксама Багінскую вінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ). Пратакол вярнулі ў РУУС «для выпраўленьня недахопаў».

Ніна Багінская адмовілася падняцца, калі зьявіўся судзьдзя.

— Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд, — заявіла яна.

Судзьдзя дазволіў Багінскай удзельнічаць у працэсе седзячы. Яна адмовілася даваць паказаньні:

— Не лічу гэты суд справядлівым. Я Канстытуцыі не парушаю.

Яна адвярнулася ад судзьдзі, сказаўшы, што ня хоча слухаць.

Вынікі суду: Багінскай – штраф у 50 базавых вялічынь, Севярынцу – 15 сутак

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(84)