Ніл Гілевіч: «Народ беларускі і ў маўчанні вялікі!»

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч адгукнуўся на “маўклівыя” акцыі пратэста. Патрыярх беларускай паэзіі, як заўсёды, вельмі эмацыянальна і ў той жа час вельмі дакладна перадаў настрой сённяшняй рэчаіснасці.

Дзве страфы пра надзённа-вечнае

I.

Во хітруга!
Не б’е ў барабан.
Не пяе,
Не крычыць.
А стаіць і маўчыць. Як нямы!
Вось у нас і напруга.
Каб ён проста маўчаў —
Дык жа не!
Ён пра нешта маўчыць!
А пра што?
А пра што ён маўчыць?

Прызнавайся, хітруга!

II.

О народ беларускі!
Ты так красамоўна маўчыш,
Што маўчанне тваё
Ім страшней
За бунтоўныя крыкі.
Не, не доўга ўжо несці табе
Свой пакутніцкі крыж.
Ты — не раб.
Ты — вялікі.
Ва ўсім.
І ў маўчанні вялікі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)