Ніколь Кідман

Неяк Ніколь Кідман прызналася, што стала актрысай выключна дзякуючы сваёй любові да пацалункаў з хлопцамі. “У школе я іграла ў спектаклях таму, што такім чынам у мяне з’яўляўся шанц цалавацца з хлопчыкамі, якія мне падабаліся”, — заявіла яна.

Аднак гэтая акалічнасць магла і перашкодзіць акцёрскай кар’еры Ніколь. Яшчэ школьніцай Кідман адмовілася ад першай прапанаванай ёй галоўнай ролі, паколькі па сцэнарыі фільма павінна была цалаваць дзяўчыну. Немагчымасць удзельнічаць у сцэне аднаполага кахання Ніколь патлумачыла тады неабходнасцю “рыхтавацца да экзаменаў”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)