Политика
Любоў Лунёва, ”Радыё Свабода”

Невыязныя пратэстуюць супраць “прыгоннага права” (фота)

Каля дзясятка актывістаў апазыцыі, якім ўлады забаранілі выезд за мяжу, правялі акцыю пратэсту ля будынкаў МУС і Генэральнай пракуратуры. У іх на грудзях былі таблічны з надпісам ”невыязны”.

Актывісты хацелі перадаць зварот кіраўніцтву МУС, але ім адмовілі. Пазьней група неўязных пайшла да будынку Генэральнай пракуратуры, але і там іх не адразу пусьцілі ў будынак. Пры гэтым спэцназаўцы моцна штурхалі апазыцыянэраў. Пасьля гэтага інцыдэнту ў пракуратуру ўсё ж запрасілі Анатоля Лябедзьку і Зьмітра Дашкевіча і ўзялі зварот.

Апрача іх у акцыі прымаюць удзел Юрась Карэтнікаў, Павал Кур'яновіч, Тацяна Шапуцька і іншыя актывісты апазыцыі, якія дамагаюцца скасаваньня сьпісаў невыязных зь Беларусі паводле палітычных матываў, якія, на іх думку не адпавядаюць Канстытуцыі і зьяўляюцца падвідам прыгоннага права.

Копіі свайго звароту яны перадалі ў Эўразьвяз і АБСЭ праз амбасаду Францыі.

Пасьля наведваньня амбасады Францыі невыязныя ў суправаджэньні міліцыі зноў пайшлі да будынку МУС. З другога разу ім удалося перадаць сваю пэтыцыю.

Супрацоўнік Цэнтральнага РРУС Менску Грышчанка на вачах у журналістаў пачаў штурхаць дзяўчат з “Маладога фронту”, ім на дапамогу кінуўся Зьміцер Дашкевіч, яго таксама з сілай адштурхнулі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)