Невядомыя выкралі і жорстка збілі Артура Фінькевіча
Моладзевага актывіста схапілі на гануку дома на вуліцы Парніковай, дзе Артур Фінькевіч здымае кватэру. Яго жорстка збілі і адвезлі ў лес за 25 км пад Валожынам.
— На мяне напалі
нейкія людзі, збілі з ног, накінулі на галаву вялікую зімовую шапку і пацягнулі
ў мікрааўтобус, -- расказаў “Нашай ніве”
Артур Фінькевіч. — Покуль цягнулі, пастаянна збівалі, збіццё
працягвалася ў мікрааўтобусе.
Артур кажа, што спрабаваў супраціўляцца, але марна. Паводле яго ацэнак, нападаючых было восем. У яго таксама вывернулі ўсе кішэні, забралі дакументы, гаманец (там было каля 240 тыс.), ключы.
— Усе яны брыдка лаяліся, пастаянна паўтаралі «Ну ўсё табе, п…здзец, хлопча», -- распавядае пацярпелы. — Выкінулі мяне праз тры гадзіны недзе за 25 км у лесе пад Валожынам, ля вёскі Падбярэзь. Я некалькі кіламетраў ішоў да дарогі, покуль не выйшаў на віленскую трасу. Спыніў фуру з літоўскімі нумарамі. Кіроўца – яго звалі Рэмігідзіюш – падабраў мяне і адвёз дахаты – ён жыве ў вёсцы пад Валожынам (12 км)». Ягоная жонка выклікала валожынскае таксі, якім Артур даехаў да Мінску.
Пасля таго як вярнуўся ў Мінск, Артур
скіраваўся ў РУУС Першамайскага раёну пісаць заяву аб збіцці, хоць не надта
верыць, што можна нават будзе зняць пабоі.
— Білі вельмі
прафесійна, накінуўшы швэдар, каб не было сінякоў, — адзначае Фінькевіч. — Баяўся,
што заб’юць. Калі везлі, маліўся. Трэці раз у жыцці.
Читайте еще
Избранное