Политика

Невядомыя выкралі і жорстка збілі Артура Фінькевіча

Моладзевага актывіста схапілі на гануку дома на вуліцы Парніковай, дзе Артур Фінькевіч здымае кватэру. Яго жорстка збілі і адвезлі ў лес за 25 км пад Валожынам.

— На мяне напалі нейкія людзі, збілі з ног, накінулі на галаву вялікую зімовую шапку і пацягнулі ў мікрааўтобус, -- расказаў “Нашай ніве” Артур Фінькевіч. — Покуль цягнулі, пастаянна збівалі, збіццё працягвалася ў мікрааўтобусе.

Артур кажа, што спрабаваў супраціўляцца, але марна. Паводле яго ацэнак, нападаючых было восем. У яго таксама вывернулі ўсе кішэні, забралі дакументы, гаманец (там было каля 240 тыс.), ключы.

Усе яны брыдка лаяліся, пастаянна паўтаралі «Ну ўсё табе, п…здзец, хлопча», -- распавядае пацярпелы. — Выкінулі мяне праз тры гадзіны недзе за 25 км у лесе пад Валожынам, ля вёскі Падбярэзь. Я некалькі кіламетраў ішоў да дарогі, покуль не выйшаў на віленскую трасу. Спыніў фуру з літоўскімі нумарамі. Кіроўца – яго звалі Рэмігідзіюш – падабраў мяне і адвёз дахаты – ён жыве ў вёсцы пад Валожынам (12 км)». Ягоная жонка выклікала валожынскае таксі, якім Артур даехаў да Мінску.

Пасля таго як вярнуўся ў Мінск, Артур скіраваўся ў РУУС Першамайскага раёну пісаць заяву аб збіцці, хоць не надта верыць, што можна нават будзе зняць пабоі.

— Білі вельмі прафесійна, накінуўшы швэдар, каб не было сінякоў, — адзначае Фінькевіч. — Баяўся, што заб’юць. Калі везлі, маліўся. Трэці раз у жыцці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)