Общество

Невядомыя ўночы размалявалі машыну адказнага сакратара БХД (фота)

Здарэнне адбылося ўноч з 28 на 29 верасня. Невядомыя памяранцавай фарбай напісалі на машыне «БАТЭ чимпион!».

– Я не звязваю дадзеную падзею з палітыку. Я таксама ўчора глядзеў матч і падтрымліваў БАТЭ, але падобныя дзеянні я расцэньваю як хуліганства, - адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі, паведамляе bchd.info.

На месца здарэння былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі, якія маюць распачаць справу аб хуліганстве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)