Скандалы

Невядомыя ў масках разграмілі кватэру экс-пракурора Бабака

У МУС заявілі, што былы памочнік пракурора затрыманы.

Як паведамілі «Нашай Ніве» сваякі былога пракурора Яўгена Бабака, сёння з ім неспадзявана знікла сувязь — нечакана для чалавека, які сядзіць дома з каранавірусам. Брат, які прыехаў праведаць Яўгена, знайшоў узламаныя дзверы і ўшчэнт разнесеную кватэру, ускрывалі нават плінтусы.

Са словаў суседзяў, раніцай да Бабака прыехала група захопу ў бронекамізэльках, гэтыя людзі ў тамбуры крычалі «адмыкай», у двары былі два характэрныя бусікі. Пасля ўсяго Яўгена звезлі. Дзе ён цяпер і хто праводзіў затрыманне, невядома. Сваякам ніхто не паведаміў.

Яўген Бабак сышоў з пасады памочніка пракурора Першамайскага раёна пасля таго, як у пракуратуры праігнаравалі яго прадпісанне аб правядзенні праверкі па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020-га.

Пасля гэтага Бабак заявіў, што не можа працаваць ва ўмовах бяздзеяння юстыцыянальных органаў і маўчання ўсіх адказных асоб у адказ на беззаконне на вуліцах.

Апошнім часам працаваў у ІТ-кампаніі.

У прэс-службе МУС заявілі, што Яўген Бабак затрыманы ў рамках адміністрацыйнага працэса.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(45)