Неўзабаве вызваляць палітвязняў?
У распараджэнне «Тут і цяпер» паступіў сенсацыйны дакумент, згодна з якім беларускія ўлады вывучаюць пытанне аб стварэнні нацыянальнай установы па заахвочванні і абароне правоў чалавека.
...І інстытут для абароны правоў чалавека
Па нашай інфармацыі, ліст разасланы зацікаўленым арганізацыям Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Варта адзначыць, што гэты цэнтр з'яўляецца навукова-практычнай дзяржаўнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў у Рэспубліцы Беларусь, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Асноўныя функцыі цэнтра — распрацоўка праектаў законаў, ажыццяўленне iх экспертызы, планаванне заканатворчасці ў Рэспубліцы Беларусь.
То бок гэта менавіта тая структура, якая "спускае" дэпутатам на зацвярджэнне ўсе праекты законаў. Парламент, як вядома, дае на гэта сваю поўную згоду.
Працяг чытайце тут.
Читайте еще
Избранное