Нэллi Фуртада

Калі ў адным з глянцавых часопісаў Нэллі Фуртада ўбачыла свой фотаздымак з аголеным жыватом, яна была проста раз’юшана. Спявачка ўзняла такі вэрхал, што нядобрасумленныя журналісты вымушаныя былі прызнацца, што гэта фотамантаж. І справа не ў тым, што фотаздымак быў не надта прыгожы, проста для спадарыні Фуртады з’яўленне ў такім выглядзе не адпавядала яе жыццёвым прынцыпам. На думку спявачкі, хопіць і таго, што прадусары прымусілі яе карыстацца касметыкай і насіць аблягаючае адзенне — галоўным жа для слухачоў павінны быць толькі яе песні, якія, дарэчы, Нэллі піша сама.

Тым не менш строгі нораў спявачкі, на які, відаць, паўплывала пралетарскае выхаванне бацькоў-эмігрантаў з Партугаліі, не перашкаджае нам любавацца прыгажосцю Нэллі Фуртада.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)