Политика

Некляев рассказал историю о встрече с Лукашенко

Поэт и политик вспомнил о разговоре с Лукашенко в 1992 году.

Историю короткой встречи Владимир Некляев приводит в тексте «Знакі прыпынку» на сайте «Нашай Нівы».

– «Лета дзевяноста другога года выдалася ў Беларусі спякотным і незвычайна засушлівым.

На Меншчыне раз-пораз узгараліся лясы, не хапала ні сродкаў, ні сіл на тое, каб тушыць пажары — і над Менскам днямі і начамі віселі дымы, якія цяжка і душна клаліся на горад.

Па замаруджаным, запаволеным горадзе, выціраючы насаткай маладую і здаровую лысіну, а болей ніяк не звяртаючы ўвагі ні на спёку, ні на духату, шпарка бегаў хіба што адзін чалавек — у чорным гарнітуры, у чорных чаравіках, у белай кашулі і пры гульштуку. Гарнітур ягоны зусім не адпавядаў надвор’ю, затое цалкам адпавядаў палітычнаму цэнзу, грамадскаму статусу гэтага чалавека, а дакладней — асабістаму ягонаму ўяўленню пра здабыты ім цэнз і нададзены яму статус».

Так распачаў я некалі (пасля выпадковы знішчаны) раман «Крэматорый». Прататыпам аднаго з герояў (чалавекам з маладой і здаровай лысінай) быў знаёмы мне дырэктар саўгаса «Гарадзец», дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Неяк я спаткаў яго, зашпіленага ў парадны гарнітур, каля будынку былога ЦК КПБ, дзе мясціўся ў той час Вярхоўны Савет.

— Ты паглядзі, што робіцца! — выціраючы пот, усклікнуў Лукашэнка і ткнуў пальцам у газон пры фасадзе Вярхоўнага Савета.

Я паглядзеў — і нічога не ўбачыў, апроч травы, якую пякельнае сонца перапаліла ў пажоўклы пыл. Тут неспадзявана павеяў лёгкі ветрык, пыл прыпадняўся трохі — і зноў бязважка апаў на спарахнелую зямлю.

— Спаліла ўсё, — сказаў я. — Лета такое.

— Ды кіраўнікі такія, а не лета такое! — катэгарычна адрэзаў дэпутат і дырэктар саўгаса. — Адзін газон пры ўласным доме абгаспадарыць не могуць, а збіраюцца абгаспадарыць усю краіну! Вось пабачыш: калі я ў гэтым доме гаспадаром сяду, дык зімой і летам і газон у мяне будзе зялёны, і ва ўсёй краіне заквітнее райскі сад!

«Пяро табе ў азадак», — жартаўліва і лёгкадумна пажадаў я гэтаму ўспацеламу чалавеку, пад пякельным сонцам апранутаму ў чорны гарнітур...

Прамінулі два гады, прайшлі ў Беларусі першыя прэзідэнцкія выбары. Райскі сад ва ўсёй краіне не заквітнеў, але ўсё астатняе збылося — і шыльдачкі па знешнім перыметры былога будынку Вярхоўнага Савета, які стаў рэзідэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі, даволі хутка папярэдзілі мяне, каб да газону блізка я не падыходзіў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)