Некалькі соцень юнакоў сабраліся ў сераду ля касьцёла Сьв. Язэпа
Штомесячная акцыя салідарнасьці «16» у сераду прайшла пад сьценамі касьцёлу сьвятога Язэпа. Такім чынам моладзь выказвае сваю падтрымку вернікам, якія змагаюцца за вяртаньне храму.

Усяго сабралася каля 300 чалавек. Абсалютную большасьць складала моладзь. Былі і маладафронтаўцы, якія 30 траўня паўстануць перад судом. Частка людзей прыехала на акцыю з рэгіёнаў. Нікога з палітыкаў каля касьцёлу не было.
Людзі трымалі ў руках сьвечкі, маліліся. За ўсім гэтым уважліва назірала некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў спэцслужбаў і АМОНаўцаў. Недалёка стаяў аўтазак, але каго з моладзі ім ужо запалохаеш.
Некаторыя маладзёны трымалі ў руках літары, якія ўтваралі надпіс: «Вярніце храм вернікам». Акцыя скончылася сумесным выкананьнем гімну «Магутны Божа». Пасьля яшчэ моладзь паставіла сьвечкі да прыступак бажніцы.
Было яшчэ паведамлена, што па‑ранейшаму не спыняецца збор подпісаў у абарону касьцёлу, тым, хто жадае іх зьбіраць, раздалі адмысловыя блянкі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное