Общество

Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Нечырвоны чалавек Зянон Пазьняк

Здабыўшы незалежнасць для краіны, ён мусіў пакінуць Бацькаўшчыну.

Фота bramaby.com

Пры яго прэзідэнцтве Беларусь была б зусім іншай. Пра яго не пішуць у школьных падручніках, хаця ён варты дзясяткаў кнігаў. 24 красавіка сваё 75-годдзе адзначае Зянон Станіслававіч Пазьняк.

Крамольны артыкул

Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў быў літаральна ў шаленстве. Ён раз-пораз нярвова браў у рукі нумар «Правды» за 13 красавіка 1969 года.

Увагу ўсёмагутнага беларускага партыйнага боса прыцягнула не прамова таварыша Брэжнева, а сціплы артыкул пад назвай «Заботясь о будущем». Аўтарамі значыліся Зянон Пазьняк і Лявон Баразна. Артыкул у «Правде» — сур’ёзная заява, гэта кіраўніцтва да дзеяння. Як яны змаглі прарвацца туды?

Пётр Міронавіч дзівіўся і соты раз перачытваў артыкул, які фактычна мог паставіць крыж на планах па забудове Мінска. Машэраў ужо даўно нацэліўся на тое, каб надаць беларускай сталіцы камуністычны дух.

З гэтай мэтай планавалася знішчыць будынак тэатра імя Янкі Купалы, а таксама шэраг старажытных пабудоў у раёне сталічнай Нямігі. І хаця «добраўпарадкаванне» Мінска працягнулася, тым не менш, артыкул, без перабольшвання, выратаваў шмат гістарычных помнікаў сталіцы.

З тых часоў у Пазьняка і Баразны пачаліся праблемы. Лёс Лявона Баразны склаўся трагічна: летам 1972 года ён быў забіты ў Мінску вулічнымі хуліганамі. Зянон Пазьняк заўсёды сцвярджаў, што смерць Лявона — справа рук КДБ.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(33)