Профсоюзы
Анастасія Зелянкова

Не вінаваты ён

У аўторак, 11 кастрычніка, суд Брэсцкага раёна вынес нечаканае рашэнне адносна лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Паводле яго, палітык, які абвінавачваўся ў арганізацыі 9 ліпеня ў паселішчы Дамачава несанкцыянаванага сходу, быў... апраўданы.

— Гэтае рашэнне стала для нас сапраўды нечаканасцю, — адзначае сам Анатоль Лябедзька. — Тое, што адбылося, зусім не адпавядае нашай сённяшняй судовай сістэме. Але я не збіраюся казаць, што нешта “восторжествовало”. Проста тыя абвінавачанні, якія былі мне прад’яўленыя, — гэта не проста маразм, а маразм у кубе. Нагадаем, што “несанкцыянаваным сходам”, на думку супрацоўнікаў праваахоўчых органаў, стаў сход мясцовай суполкі Партыі камуністаў Беларускай, які нібыта і арганізаваў лідэр АГП. Паводле папярэдняга судовага рашэння, Анатоль Лябедзька быў прызнаны вінаватым у здзейсненым “злачынстве” і павінен быў выплаціць штраф памерам больш за мільён беларускіх рублёў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)