Назваў актывістаў БРСМ прастытуткамі. Як фітнэс-трэнер стаў фігурантам крымінальнай справы

Фітнэс-трэнер Шота Лабжанідзэ стаў фігурантам па артыкуле 189 Крымінальнага кодэкса — «абраза».

Як высветлілася, ён адправіў васьмярым членам БРСМ крытычныя паведамленні ў інстаграме.

Лабжанідзэ ўжо затрымлівалі 19 чэрвеня за ланцуг салідарнасці. Тады ён правёў некалькі сутак на Акрэсціна, пасля чаго атрымаў штраф памерам 540 рублёў. Яго прызналі вінаватым у тым, што Шота нібыта выкрыкваў лозунгі і супраціўляўся праваахоўнікам.

10 ліпеня Лабжанідзэ затрымалі зноў: сілавікі проста прыйшлі ў залу, дзе ён трэніраваўся. Таксама ў яго дома правялі вобшук.

Але гэтая справа звязаная не з ланцугом салідарнасці, а з падзеямі каля «Дана-Мола». 5 чэрвеня там праходзіў скандальны пікет БРСМ у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. На наступны дзень Лабжанідзэ адправіў васьмярым актывістам БРСМ у інстаграме прыватныя паведамленні. Кожнага з іх ён назваў «прастытуткай».

Пакаранне па артыкуле 189 прадугледжвае штраф, арышт, выпраўленчыя працы ці нават да 3 гадоў «хіміі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(95)