Названы лаўрэаты прэміі Дзмітрыя Завадскага

Сталі вядомыя імёны журналістаў, якія ў гэтым годзе атрымаюць прэмію Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм”, якую штогод уручаюць расійскі “Первый канал” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Сярод прапанаваных БАЖ кандыдатур кіраўніцтва “Первого канала” выбрала ў якасці лаўрэатаў Генадзя Барбарыча (газета “Белорусы и рынок”), Анатоля Гатоўчыца (БелаПАН, “Народная воля”, Гомель) і Наталлю Макушыну (радыёжурналіст, Гродна).

Прэмія Дзмітрыя Завадскага ўручаецца з 2002 года. У папярэднія гады яе лаўрэатамі былі тэлеаператары Сяргей Гельбах, Сяргей Пушкін, Канстанцін Марозаў, Уладзімір Андронаў, Уладзімір Бабарыка, Уладзімір Косцін, фотакарэспандэнты Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка і Юлія Дарашкевіч, журналісты Андрэй Дынько, Ірына Халіп, Любоў Лунёва, Леанід Міндлін, Марына Коктыш, Алена Слаў, Алесь Ліпай, Анжэй Пісальнік, Сяргей Сацук, Алег Улевіч.

Мяркуецца, што цырымонія ўручэння прэміі, як заўсёды, будзе прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які адзначаецца 8 верасня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)