Назіральнік задаў Лукашэнку нязручнае пытанне пры асабістай сустрэчы
Перад тым як Аляксандар Лукашэнка атрымаў бюлетэнь на выбарчым участку № 506, яго спыніў назіральнік Кірыла Гарошка, паведамляе Радыё Свабода.
«У мяне было адно пытаньне да Лукашэнкі. Я згадаў, што ў разьвітых дэмакратыях выбары — гэта інструмэнт зьмены ўлады, а якую функцыю выконваюць выбары ў Беларусі, пачынаючы з 2000 году?
Ён кажа: „Паслухай, выбары — гэта не абавязкова зьмена ўлады“. І прывёў прыклад Расеі, прывёў прыклад Штатаў, што Трамп захоча застацца на другі тэрмін. А па-другое, ён кажа, што ў Беларусі выбары — гэта ня зьмена ўлады, а выбар кірунку. І гэты выбар робім мы.
Я ўдакладніў: калі вы кажаце, што гэты выбар робім мы, то што вы маеце на ўвазе — народ, грамадзяне, ці мы — гэта ўлада? Ён кажа, што перш за ўсё гэта грамадзяне, але ўлада тут грае ключавую ролю», — расказаў назіральнік.
Гарошка лічыць, што адказ больш-менш адпавядае сутнасьці сытуацыі, маўляў, у нас сапраўды моцная ўлада і яна шмат вызначае.
Лукашэнка не адразу адказаў на пытаньне Гарошкі, патлумачыўшы, што не зразумеў яго фармулёўку. Але пасьля больш як гадзіннай прэсавай канфэрэнцыі з журналістамі зноў вярнуўся да стала назіральнікаў і пагаварыў з Кірылам.
Кірыла Гарошка ўжо мае досьвед назіраньня на папярэдніх выбарах у Беларусі і на выбарах у іншых краінах. Ён кажа, што думаў, што на выбарчым участку, дзе галасуе прэзыдэнт, сытуацыя будзе нашмат лепшая. Але, кажа назіральнік, тут «як усюды». «Шмат дробных парушэньняў, камісія ставіцца да назіральнікаў як да ворагаў», — кажа Кірыла Гарошка.
Наблюдатель не испугался угрозы Лукашенко «отвернуть голову»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное