Навумчык: «З заявы Карпянкова лідэры дэмакратычных краінаў павінны зрабіць высновы»

Палітык пра пагрозы сем’ям нязгодных ад намесьніка міністра МУС і лаўнюю традыцыю рэжыму.

— Рэжым пагражае сем’ям нязгодных, — піша Сяргей Навумчык. — У заяве намесьніка міністра МУС Карпянкова, які паставіў апанэнтаў улады ў адзін шэраг з міжнароднымі тэрарыстамі, параўнаў іх з «шалёнымі сабакамі», заявіў, што ведае, дзе знаходзіцца сем’і і фактычна прыгразіў, што «як толькі паступіць загад», сем’і будуць зьнішчаныя – няшмат новага.

Ціск на сем’і лідэраў апазыцыі Лукашэнка пачаў з 1994 – жонак ці бацькоў звальнялі з працы, дзяцей ня бралі ў інстытуты. Майму цесьцю паставілі выбар: альбо звальненьне, альбо турма (начальнік быў добры, папярэдзіў), да цешчы, калі яна была адна дома, уварваліся ў хату, прыставілі пісталет да твару і пагражалі забіць.

Проста мала каго гэта цікавіла. Гэта ж былі бэнээфаўцы, якія «мяшают нашаму Сашу» (ці, як  варыянт – «проявляют национализм»).

Але заява Карпякова, канешне, сур’ёзная. Гэта ўжо тычыцца не дзясяткаў людзей, а, фактычна, усяго народа. І зь яе лідэры дэмакратычных краінаў (а таксама спэцслужбы гэтых краінаў, з улікам ранейшай інфармацыі пра створаныя КГБ групы для засылкі ў замежжа) – павінны зрабіць высновы.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:70)