Навумчык: У Беларусі патрэбна ўводзіць жорсткі карантын, як у Чэхіі. Інакш — катастрофа
На думку пісьменніка, які жыве ў Празе, гэта трэба было зрабіць яшчэ ўчора.
«У Чэхіі жорсткя прэвэнтыўныя меры пачалі даваць эфэкт, дынаміка запаволілася. Тое ж трэба і ў Беларусі. І яшчэ больш, бо спазьніліся, — напісаў Сяргей Навумчык.
Поўны карантын, усе — па дамах, ваенныя патрулі ў горадзе з драконаўскім штрафам за без маскі, забарона на ўезд-выезд, санітарныя кардоны, абмежаваньне пераездаў паміж населенымі пунктамі (толькі з экстраннымі, надзвычайнымі выключэньнямі), пераабсталяваньне спартовых аб’ектаў у часовыя шпіталі — вось што трэба яшчэ ўчора.
Інакш — чацьвертая катастрофа пасьля вайны з Масковіяй, Другой сусьветнай вайны і Чарнобыля».
Читайте еще
Избранное