Навумчык: Трэба забыць фразу «гандаль палітвязьнямі»
У чым падабенства сённяшня сітуацыі з захопам тэрарыстамі самалёта. Важная думка.
— Трэба забыць фразу «гандаль палітвязьнямі», — піша палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык.
Калі самалёт захапілі тэрарысты, а ягоны штурм непазьбежна прывядзе да гібелі закладнікаў, і вы прапануеце захопнікам мех з грашыма — вы не гандлюеце, вы — вызваляеце закладнікаў, так гэта называецца.
Сёньня ёсьць мінімум дзясятак палітвязьняў з крытычнай ступеньню анкалогіі, сотні тых, каму не аказваюць патрэбнай мэдычнай дапамогі і фактычна ўжо зрабілі інвалідамі на ўсё жыцьцё — а мы абмяркоўваем палітычную мэтазгоднасьць.
Пра што мы ўвогуле гаворым?
Читайте еще
Избранное