Навумчык: «Сваім патрабаваньнем засакрэціць міліцыянтаў Караеў толькі робіць ім горш»

Дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га – пра людзей без апазнавальных знакаў.

– Сваім патрабаваньнем засакрэціць міліцыянтаў Караеў толькі робіць ім горш: калі раней можна было казаць пра адказнасьць асобных вылюдкаў, якія зьдзекваліся над людзьмі, дык пасьля гэтага ПАГАЛОЎНА усе супрацоўнікі МУС павінны пайсьці пад люстрацыю, – пiша вядомы журналiст Сяргей Навумчык. – І ня трэба ля-ля пра «нехта ж там змагацца са злачыннасьцю, з бандытызмам?».

Людзі без апазнавальных знакаў, якія хапаюць, зьбіваюць і катуюць людзей – гэта і ёсьць бандыты, а начальнік упраўленьня МУС па барацьбе са злачыннасьцю днямі прадэманстраваў «барацьбу», уласнаручна разьбіўшы вітрыну кавярні.

Ня памятаю, каб у ненавісных імі 90-х бандыты разьбівалі вітрыны.

Кузнецов: «Даже гитлеровцы не прятали своих лиц от людей»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:102)