Навумчык: Рэпрэсіі зусім не абавязкова набліжаюць канец дыктатара

Пісьменнік — пра закон гісторыі.

— Думаю, варта пазбавіцца ад ілюзій, што рэпрэсіі Лукашэнкі толькі набліжаюць ягоны канец, — піша Сяргей Навумчык. — Рэпрэсіі зусім не абавязкова набліжаюць канец дыктатара, гэта закон гісторыі (прыгадайце Сталіна ў 30-я, ці дынастыю Кімаў у Паўночнай Карэі).

Тым больш, рэжым пачаў выконваць сваю пагрозу — зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць. «Зачышчаецца» (як выказалася КГБ) усё тое, што будавалася грамадзтвам з канца 80-х.

Ні грамадства, ні Захад ня маюць колькі-небудзь эфэктыўных спосабаў гэта спыніць, тым больш такая «зачыстка» — цалкам у інтарэсах Крамля. Гэта нацыянальная трагедыя, параўнальная з рэпрэсіямі 1860-х і 1930-х.

Цяжка пакуль сказаць, што магчыма зрабіць у такой сытуацыі, але ясна, чаго рабіць абсалютна ня варта — ня варта спадзявацца на гэты самы Крэмль.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(50)