Навумчык: «Прайшлі праверку на адданасьць Лукашэнку»

Пра аксакалаў нелегiтымнасцi.

– Стварэньне «савету старэйшынаў» падкрэсьлівае, наколкі даўняя, архаічная нелегітымнасьць цяперашняга так званага «парлямэнту», – пiша Сяргей Навумчк. – У «савет» уключаныя людзі, якія цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў  былі «дэпутатамі» ды «сентарамі», але справа ў тым, што ніводнага зь іх ніхто і ніколі не выбіраў.

Усе яны прайшлі праверку на адданасьць Лукашэнку. Усіх іх прызначала выканаўчая ўлада, якую ў прававой дзяржаве менавіта абраныя народам дэпутаты прызначаюць і кантралююць.

Выбараў у Беларусі няма ўжо чвэрць стагодзьдзя – ні прэзыдэнцкіх, ні парлямэнцкіх. Адпаведна, няма ні легітымнага прэзыдэнта, не легітымнага парлямэнту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(71)