Навумчык – пра манумент «Беларусь адзіная» на Кастрычніцкай плошчы: «Тут мусіць быць помнік Кастусю Каліноўскаму»

Напярэдадні міністр культуры Анатоль Маркевіч паведаміў, што на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску плануюць устанавіць «Беларусь адзіная». Навіну пракаментаваў палітычны аглядальнік, былы дэпутат Вярхоўнага савету Сяргей Навумчык.

Стварэнне скульптурнай кампазіцыі аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам Канстанціна Касцючэнкі яшчэ працягваецца. У цэнтры кампазіцыі плануюць размясціць фігуру, якая ўвасабляе Беларусь, са сцягам у адной у руцэ і дзіцем — у другой. Вакол яе будуць размешчаны фігуры — вобразы абласцей. Барэльефы на пастаменце цэнтральнай фігуры будуць апавядаць пра розныя перыяды беларускай гісторыі.

Былы дэпутат Вярхоўнага савету Сяргей Навумчык напісаў з гэтай нагоды:

– Помнік «адзінству народа» (адзінства сапраўды было пахаванае на «рэфэрэндуме»-95, які раскалоў грамадзтва – на гэта і быў разьлік) плануюць роўна на тым месцы, дзе раней стаяў Сталін – пэўна, і падмуркі ў зямлі захаваліся.

Гэта сімвалічна: Лукашэнка ня здольны ні на што, акрамя як абапірацца на мэтады сталінскай дыктатуры.

У вольнай Беларусі тут мусіць быць помнік Кастусю Каліноўскаму – і плошча будзе мець назоў, які ёй дала беларуская моладзь у 2006-м: плошча Каліноўскага, змагара з расейскай імпэрыяй.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(39)