Политика

Навумчык: «Пазл склаўся. Незвычайнае толькі тое, што Беларусь яшчэ і будзе плаціць грошы»

Аналітык лічыць, што пасьля вучэньняў расейская тэхніка застанецца ў Беларусі.

Сяргей Навумчык патлумачыў, што азначаюць словы Лукашэнкі пра тое, што амаль ўсю расейскую вайсковую тэхніку, якая прыбыла на вучэньні, Менск плануе выкупіць.

— Перакладзем на простую мову: расейская тэхніка застанеццца ў Беларусі і застанецца пад кантролем маскоўскага Генштабу. Колькасьць расейскіх вайскоўцаў у такім выпадку нават ня мае значэньня: любую колькасьць можна перакінуць за лічаныя гадзіны, кантралюючы паветраную прастору (а яна, як вядома, ужо кантралюецца Расеяй).

Як кажуць — пазл склаўся. Незвычайнае тут тое, што Беларусь за гэта яшчэ і будзе плаціць грошы, — адзначае Сяргей Навумчык.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(28)