Навумчык: «Міласэрнасць – якасць, Лукашэнку не ўласцівая»
Публіцыст – пра сумневы наконт вызвалення «знакавых» палітвязняў.
— У мяне вялікія сумневы наконт аптымізму некаторых аглядальнікаў, якія прагназуюць вызваленьне пэўных «знакавых» палітвязьняў, прычым бачаць у гэтым «сігнал» Лукашэнкі Захаду, — піша Сяргей Навумчык.
Добра (сапраўды добра), калі вызваленых будзе хоць дзесяць чалавек; вядомых — адзін-два. Міласэрнасьць — якасьць, Лукашэнку не ўласьцівая.
Ня будзе і ніякага зьмякчэньня ў бок Захаду — бо калі ў тэме палітвязьняў Лукашэнка яшчэ мае пэўную аўтаномію, міжнародная лінія цалам вызначаецца Масквой.
Пуцін рыхтуецца да нападу на Эўропу, гэта шматэтапны працэс, і тэрыторыі РБ у ім адведзеная асобная роля. Роля палігону, з цалкам падкантрольным прарасейскім насельніцтвам. І — каб ніякага, нават самага мінімума нацыянальнай ды грамадзкай актыўнасьці.
І гэта — яшчэ адна (прычым галоўная) прычына, чаму рэпрэсіі будуць толькі ўзмацняцца.
Прабачце, што не аптымістычна. Увосень 2020-га я казаў, што дыктатура надоўга, што трэба сыходзіць з гэтага, плянуючы сваё жыцьцё (асабліва ў эміграцыі), памятаю, якія папрокі гучалі («Вы ня верыце ў нашу перамогу!»).
Якраз я верыў у перамогу, веру і цяпер. Але — вельмі няхуткую.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное