Политика

Навумчык: «Лукашэнка выканае загад Пуціна, бо як ніхто ведае, чым скончыцца асабіста для яго ігнараваньне патрабаваньняў Крамля»

Палітычны аглядальнік — пра тое, што азначае «нота» МЗС РБ пра нібыта «падрыхтоўку нападу» Кіева на Беларусь.

— Пуцін церпіць ва Ўкраіне паразу за паразай, і каб адцягнуць войскі Ўзброеных сілаў Украіны ад поўдня, зацікаўлены ў адкрыцьці «другога фронту» — з поўначы, зь Беларусі, — піша Сяргей Навумчык. — Менавіта ў якасьці рэалізацыі паўнамаштабнага, з тэхнікай, з пяхотай і г.д., нападу на Ўкраіну і варта расцэньваць «ноту» МЗС РБ наконт нібыта «падрыхтоўкі нападу» Кіева на Беларусь.

Сяргей Навумчык

Лукашэнка выканае загад Пуціна, бо як ніхто ведае, чым скончыцца асабіста для яго ігнараваньне загаду Крамля. Гэта будзе заканамерны вынік шматгадовай здачы Лукашэнкам сувэрэнітэту Беларусі Расеі. Якая пачалася, нагадаю, яшчэ пры Кебічу, у 1993-м, з уключэньня Беларусі ў АДКБ (чытай – арбіту вайсковых інтарэсаў Маскоўскага генштабу), пытаньне пра якое ў павестку дня сэсіі ВС унёс ніхто іншы, як дэпутат 310-й Шклоўскай выбарчай акругі Лукашэнка А.Р.

Пашле Пуцін на Кіеў толькі расейскіх мабілізаваных пры поўнай ваенна-тэхнічнай і тылавой падтрымцы Лукашэнкі, які ўжо ператварыў Беларусь у расейскі ваенны аэрадром, альбо разам зь імі прымуць удзел і батальёны т.зв. беларускага войска — фінал будзе адзін: разгром Ўзброенымі сіламі Ўкраіны.

Наступ на Кіеў быў адбіты ў лютым-сакавіку, калі ўкраінскае войска ня мела цяперашняй зброі, зараз жа гэта – чыста тэхнічнае пытаньне.

Як павядуць сябе расейскія «мобікі», спрагназаваць няцяжка: выглядае, яны зьмірыліся з функцыяй гарматнага мяса.

Што зробяць у гэтай сытуацыі салдаты і афіцэры Ўзброеных сілаў Беларусі – таксама ўявіць няцяжка, але...

Але, як казаў класік (Аляксандар Дзюма?), надзея – гэта птушка, якая апошняй памірае ў душы чалавека.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(21)