Навумчык: «Лідэры павінны прызнаць памылковасьць тактыкі «падабацца ўсім». Найперш — Маскве»
Пісьменнік — пра два пастулаты, якія трэба ўсьвядоміць і дэкляраваць.
— Яшчэ раз паўтару: каб ісьці далей, трэба прызнаць, што Лукашэнка перамог. Дакладней — рускі фашыст Пуцін рукамі Лукашэнкі перамог у Беларусі, — піша Сяргей Навумчык. — Ад ўсьведамленьня гэтай ісьціны найперш тымі, хто называе сябе лідэрамі — залежыць, ці перамога гэтая будзе часовай і толькі на некалькі бліжэйшых гадоў — ці яна будзе на дзесяцігодзьдзі (для людзей сярэдняга і старэйшага веку гэта значыць — вечнай).
Лідэры павінны прызнаць памылковасьць тактыкі «падабацца ўсім» (найперш — Маскве), — прымененая ў 2020, яна вельмі дорага каштавала Беларусі. Беларусь заплаціла за гэтую «тактыку» разгромам амаль ўсяго нацыянальнага, што назапашвалася ў апошнія 35 гадоў.
Лідэр не павінен «чакаць, калі сасьпее грамадзтва». Калі б у свой час БНФ начале з Пазьняком ня вылучылі б Незалежнасьць як асноўную мэту (што было ўспрынята значнай часткай насельніцтва «радыкалізмам» і «нацыяналізмам»), — Беларусь засталася б у складзе РСФСР (так, адзіная з усіх саюзных рэспублік; тыя, хто палітычна дзеіў у той час, ведае, што для гэтага былі ўсе перадумовы, найперш — цалкам прамаскоўскае кіраўніцтва БССР).
Лідэры мусяць ставіць перад грамадзтвам стратэгічныя мэты — і тлумачыць, чаму гэта важна і як гэтага трэба дасягнуць, і імкнуцца гэтага дасягнуць. Хай бы нават грамадзтва гэта спачатку і адрынала.
Хай бы нават гэта не падабалася і заходнім палітыкам (вось ужо на каго зважаць ня варта — у апошнія дзесяцігодзьдзі яны вырадзіліся ў палітычных пігмеяў, узгадайце іх намаганьні ў 1990-91 па захаваньню СССР ці ганебныя паводзіны ў 2014 Абамы — кіраўніка краіны, якая падпісала Будапэшцкі мэмарандум з гарантыямі Кіеву). Сварыцца зь імі ня варта, але і ў рот гладзець ня трэба.
Два пастулаты, якія трэба ўсьвядоміць і дэкляраваць: Расейская імперыя — экзістэнцыйны вораг Беларусі (г. зн., сьмяротны вораг); беларуская мова — падмурак беларускай Незалежнасьці, без яе дзяржаву непазьбежна чакае сьмерць.
Я два разы ў адным сказе ўжыў слова «сьмерць» — але што зробіш, час такі. Не да прыгожых слоў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное