Навумчык — эмігрантам: «Перад тым, як прыняць рашэньне, сыходзьце з самых дрэнных прагнозаў»

Пісьменнік — беларусам, якія вырашылі з’ехаць з радзімы.

— Эміграцыя — адно з найцяжэйшых рашэньняў, якое чалавек можа прымаць у сваім жыцьці, — мяркуе Сяргей Навумчык. — Выяжджаючы зь Менску ў сакавіку 96-га, думаў, што еду на два месяцы максымум — аказалася, на 20 гадоў (цяпер ужо 25).

Перад тым, як прыняць рашэньне, сыходзьце з самых дрэнных прагнозаў. З таго, што гэта можа быць на вельмі, вельмі доўга. Ня 25 гадоў, як у мяне, але і ня 5.

Магу сказаць, што першы год — самы лёгкі, у псіхалягічным пляне (хаця ён падасца вам цяжкім), дзейнічае яшчэ энэргетыка Радзімы, назавем яе гэтак. А далей будзе яшчэ цяжэй.  Гадоў праз 10 ўжо ня тое што лёгка, але прасьцей.

Сыходзьце з таго, што эміграцыя можа быць спосабам выратаваньня жыцьця, але зусім не здабыцьцё лягчэйшага жыцьця

Зразумела, гэта тычыцца тых, хто ня можа прыехаць на Радзіму; эканамічная ці эміграцыя з прычыны шлюбу — іншая справа.  Але я пішу пра тое, што зьведаў на ўласным вопыце.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(61)