Навумчык: «Без адказу на гэтае пытаньне немагчыма ніякая перамога»

Палітык пра невывучаныя ўрокі гісторыі.

— На пытаньне — «Чаму Пазьняк і БНФ не перамаглі», можна даваць розныя адказы, але ісьцінны, базісны вы даведаецеся, калі прыгадаеце, што крыніца любой улады — гэта народ, — піша Сяргей Навумчык. — І калі задумаецеся — чаму народ, маючы ў сваёй сталіцы Курапаты, у 94-м захацеў «назад у СССР», а потым спакойна ўспрыняў «Поедем-поедим»? Чаму народ, які на траціну быў зьнішчаны Гітлерам, маўкліва праглынула ўхваленьне Гітлера Лукашэнкам? Чаму, пасьля Акрэсьціна, церпіць над сабой забойцаў? Што зрабілі з гэтым народам, а галоўнае — хто? Падумайце над гэтым.

Без адказу на гэтае пытаньне немагчыма ніякая перамога — калі не лічыць перамогай прыход да ўлады нейкага чарговага акупанта.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(86)