Политика

Навумчык: «Беларусы ўжо расплочваецца за парад. Пакуль толькі грашыма»

Лукашэнка дамогся свайго. Ягонае фота ў форме генэралісімуса абышло вядучыя інфармацыйныя рэсурсы сьвету. Пра парад на Дзень перамогі паведамілі ўсе, адзначае на Радыё Свабода Сяргей Навумчык.

«Ну а цяпер надышоў час расплочвацца. Пакуль не здароў’ем і жыцьцямі людзей, а — грашыма.

Эўрапалямэнт даў згоду на выдзяленьне экстраннай дапамогі ў 3 мільярды эўра дзесяці краінам — суседкам на падтрымку плацёжнага балянсу пад час пандэміі.

«Гениальный ход: сначала Лукашенко удивил мир парадом, а потом попросил денег на медицину!»

Украіна атрымае адзін мільярд 200 мільёнаў эўра, Грузія — 150 мільёнаў, Малдова — 100 мільёнаў эўра. Гэта ня самыя вялікія грошы для Эўразьвязу — прыгадаем, што адносна нядаўна Брусэль выдзеліў Грэцыі дапамогу ў некалькі сотняў мільярдаў эўра. Так што цяперашняя дапамога — гэта, выглядае, не апошні транш.

Беларусь таксама суседка краінаў Эўразьвязу. І ёй вельмі патрэбныя грошы. Віцебскі гарвыканкам зьвярнуўся да віцяблянаў з заклікам дапамагчы мэдыкам; можна ўявіць, якія дзіркі ў бюджэце.

Ад пачатку году ў Беларусі валавы ўнутраны прадукт ужо ўпаў на 1,3%, у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась. І па прагнозах Сусьветнага банку ён можа апусьціцца на 4%, па прагнозах Эўрапейскага банку — на 5%.

Ну і каб болей не абцяжарваць вас лічбамі, прывяду апошнюю. Беларусь прасіла ў Эўразьвязу на барацьбу з пандэміяй 60 мільёнаў эўра. Гэта значна меней, чым ужо атрымлівае Грузія, чым атрымлівае Малдова, якія разам узятыя меншыя па насельніцтву за Беларусь.

У адказ з Брусэлю — маўчаньне».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(75)