Общество
Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Навошта вы дапамагаеце прастытуткам?»

Ці сапраўды беларусы — талерантная нацыя? Што мы разумеем пад талерантнасцю: цярпімасць, прыняцце, а можа, раўнадушша? Ці павінна быць мяжа ў телерантнасці і дзе яна мусіць праходзіць?

Над гэтымі пытаннямі падчас панэльнай дыскусіі, арганізаванай Цэнтрам новых ідэй, разважалі праваабаронца Наста Лойка, экспертка ў галіне гендарнай роўнасці і абароны правоў жанчын Ірына Альхоўка ды грамадскі актывіст, кіраўнік Лідскага міжраённага грамадскага аб'яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» Аляксандр Аўдзевіч.

Апошнія дні інтэрнэт-супольнасць Беларусі абураецца, што ў Гомелі суседзі не дазваляюць жыльцу з інваліднасцю ўсталяваць у пад’ездзе пад’ёмнік, каб можна было на калясцы трапіць на вуліцу. Але здзіўленне перастае быць такім моцным, калі ўзгадаць вынік апублікаванага паўгода таму даследвання амерыканскіх спецыялістаў узроўню талерантнасці ў розных краінах Еўропы, паводле якога Беларусь увайшла ў тройку неталерантных дзяржаў. Краіну ўтвараюць яе грамадзяне, значыць, і асноўная праблема — у нас саміх.

Па словах Ірыны Альхоўкі, беларусы неталерантныя, асабліва ў адносінах да жанчын, што пацярпелі ад гвалту:

— На нас пісалі скаргі, што мы прапагандуем няправільныя каштоўнасці, хаця мы проста абараняем правы жанчын. Часта сутыкаешся не з адсутнасцю талерантнасці, а з недобрасумленным выкананнем людзьмі сваіх абавязкаў. Нам задавалі пытанне «Навошта дапамагаць жанчынам, якія сталі ахвярамі гвалту, калі яны самі выбралі такое жыццё?», прычым гэта казалі і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Таксама, калі дапамагалі жанчынам, якія пацярпелі ад гандлю людзьмі, мы доўга чулі пытанне: «Навошта вы працуеце з прастытуткамі?» У нас існуе меркаванне, што калі жанчына не захоча быць згвалтаванай, яна не будзе згвалтаванай, і што трэба дапамагаць «добрым» людзям, а не «прастытуткам».

Цалкам артыкул чытайце тут