Комментарии
Сяргей Пульша, Новы час

Навошта падчас «Захаду-2017» стваралася «гукавая завеса» скандалаў

Пад час вучэнняў стваралася такая «гукавая завеса», каб за скандаламі да саміх вучэнняў не вельмі і прыглядаліся.

Навошта яна стваралася? Можа быць, для таго, каб у выніку народ не пабачыў, што «кароль жа голы»? Што насамрэч уся баявая моц расійскага войска ўшчэнт разбіваецца альбо тэхнічнымі непаладкамі, альбо «чалавечым фактарам». То бок, дурні і дарогі па-ранейшаму з’яўляюцца асноўнымі праблемамі Расіі.

Столькі інцыдэнтаў з ваеннай тэхнікай, як падчас гэтых вучэнняў, бадай, не было. Ці мы пра іх проста не чулі.

У Калужскай вобласці РФ выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы бамбавік Ту-22 М3. Мінабароны Расіі кажа: «Нічога страшнага», а па здымках тэлекампаніі «Рен-ТВ» самалёт рамонту ўжо не падлягае. Тэлеканал «Звезда» паведаміў, што ў Барысаглебску ўпаў яшчэ адзін самалёт — вучэбна-баявы Як-130. 7 верасня на палігоне Заходняга ваеннай акругі ў Ленінградскай вобласці пры правядзенні стрэльбаў з танка снарад запулілі не ў мішэнь, а ў хованку, дзе знаходзіліся шэсць ваеннаслужачых групы інжынернага забеспячэння. Адзін вайсковец загінуў, пяцёра атрымалі раненні. У Чыце 6 верасня сышоў з рэек цягнік з ваеннай тэхнікай — перавозіў БМП і ваенныя аўтамабілі. Абышлося без пацярпелых.

Інцыдэнт з верталётам Ка-52, які праз тэхнічныя непаладкі стрэліў у журналістаў, — сапраўдная квінтэсенцыя гэтых вучэнняў. Пры гэтым паводзіны расійскага Мінабароны мне вельмі нагадалі такія ж паводзіны, калі ў небе над Украінай іх «Бук» збіў малазійскі «Боінг». Спачатку паспрабавалі заявіць: «Відэа, змешчанае ў інтэрнэце, — правакацыя!». Потым сказалі, што інцыдэнт усё ж быў — але «не там і не тады». Потым кажуць, што самазапушчаная ракета трапіла ў КАМАЗ без людзей. А што высветліцца заўтра?

Каб не было штучна раздзьмутых панічных сцэнараў вакол вучэнняў «Захад–2017», мы б пабачылі, што ўсяго за два тыдні (!!!) расійскія войскі без рэальнага праціўніка панеслі значныя страты калі не ў жывой сіле, дык у тэхніцы…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)