Общество
Яўген Валошын, Еўрарадые

«Навошта было ў свой час баяцца і душыць незалежных журналістаў…»

Юрый Сівакоў, які кіраваў спортам падчас Алімпіяды-2004, прааналізаваў прычыны сенняшняга заняпаду і выказаўся, як сітуацыю паправіць.

Экс-міністр спорту Беларусі Юрый Сівакоў (займаў пасаду з 2003-га па 2005-ы год) і сення пільна сочыць за спаборніцтвамі з удзелам нашых. Былы чыноўнік тлумачыць прычыны заняпаду і пагаджаецца з прэтэнзіямі, якія высунулі легкаатлеткі Аліна Талай і Надзея Астапчук.

― Мы сапраўды бяром на працу ў спорт непадрыхтаваных урачоў. Яны не разумеюць сутнасці праблемы, звязанай з забеспячэннем функцыянальнасці атлета, вывадам яго на пік формы.

― Можа быць, прычына ў тым, што ў спорце істотна абрэзалі фінансаванне?

― Сродкі выдаткоўваліся і раней, і сення. Пытанне ў тым, наколькі рацыянальна яны выкарыстоўваюцца. У свой час я пачаў, але не паспеў правесці рэструктурызацыю сістэмы медыцынскага забеспячэння. Пры Савецкім Саюзе ў Таліне быў факультэт, які рыхтаваў урачоў для спорту. У сенняшняй сістэме ў нас застаўся адзін Валерый Іванавіч Бялан, які скончыў гэты факультэт і ведае ўсю сістэму забеспячэння падрыхтоўкі спартсмена і тэарэтычна, і на практыцы. Унікальны спецыяліст, які дапамог здабыць медалі вельмі многім. І колькі гэты чалавек сення зарабляе? А калі пойдзе на пенсію, будзе атрымліваць менш за звычайнага ўрача.

― У час, калі вы былі міністрам, ці забяспечвалі топавых спартсменаў фармакалогіяй? Цяпер, па словах Аліны Талай, прэпараты не выдаюцца, няма нават спецыялістаў, якія здольныя пісьменна распісаць праграму іх спажывання.

― Раней фармакалогія фармальна выдавалася. Але з-за праблемы са спецыялістамі спартсмены ўсе адно на свой страх і рызыку некаторыя прэпараты шукалі самастойна. Гэта фармакалогія, што забяспечвае ачыстку арганізма, яго ўзнаўленне пасля моцных нагрузак. Не абавязкова допінг. Едзеш сення па Праспекце Пераможцаў ― там будуецца шыкоўны будынак НАК. Там жа побач ― універсітэт, даследчы інстытут, асноўныя цэнтры падрыхтоўкі. Там павінна быць і ўся медыцынская база, яна не можа быць разнесена па ўсім горадзе. Усе павінна быць сканцэнтравана ў адным месцы. Спартсмен прыйшоў, яго агледзелі, узялі экспрэс-аналізы, зрабілі працэдуры, адпусцілі.

Усе, што мы мелі ― было па інерцыі з Савецкага Саюза. Яшчэ тады я казаў: “Калі мы не зможам наладзіць падрыхтоўку высокакваліфікаваных трэнераў і ўрачоў, то мы будзем мець праблемы”. На гэта ўсе наклаліся міжусобіцы і канфлікты. Калі зараз гэту сістэму не адрэгуляваць, то ў аддаленай перспектыве мы можам мець яшчэ больш сур’езныя праблемы са спортам.

“Здарыўся сіндром эмацыйнага выгарання, прыйдзецца потым выпісваць дагестанцаў, каб хоць нешта было”

― Што рабіць для таго, каб падзенне спорту на дно спынілася?

― Дна няма. Спорт проста губляе хаду. Няма мадэрнізацыі рухавіка, паліва. І мы будзем буксаваць да тае пары, пакуль не вырашым важныя праблемы.

― Наконт медыцыны вы выказаліся. Якія яшчэ праблемы найперш неабходна вырашыць?

― Трэба звярнуцца да спецыялістаў, якія давалі высокія вынікі. Зрабіць школу падрыхтоўкі трэнераў вышэйшай катэгорыі. Іх варта рыхтаваць з беларускіх спартсменаў, якія дасягнулі тых найвышэйшых вынікаў. Яны маюць маральнае права навучаць іншых. Калі рыхтаваць трэнераў у Беларусі немагчыма, іх трэба накіроўваць за мяжу. Гэта самая эфектыўная інвестыцыя. А мы туды не ўкладаем. Есць ключавыя фактары поспеху. Я некалі ў юнацтве ў якасці рабочага здабываў золата на Калыме.

Дык вось, каб на дне латка нешта бліснула, трэба было столькі пароды перамыць! Потым гэта ішло на ўзбагачальную фабрыку, праходзіла праз апрацоўку і так далей. Толькі потым была агранка і атрымліваўся каштоўны метал. Так і ў спорце. А сення з-за няўвагі да спартсменаў здарыўся сіндром эмацыйнага выгарання, сіндром хранічнай стомленасці, страчваецца прэстыжнасць спартовай прафесіі, яе прывабнасць, і прыйдзецца потым выпісваць дагестанцаў і іншых, каб хоць нешта было.

У маім разуменні кіраўнікі спартовай галіны павінны найперш ствараць спрыяльныя ўмовы спецыялістам і спартсменам. Нельга прымаць рашэнні фармальныя. Трэба ўкараняць тыя формы і метады падрыхтоўкі спартсменаў, што могуць у найбліжэйшай і далейшай перспектывах даць вынік.

“Калі людзі заклапочаны толькі тым, што хоча пачуць прэзідэнт, гэта ― страх”

― Сення абмяркоўваюць, што ўжо няма маладой змены. Ці дастаткова ўвагі ў ваш час надавалася падрыхтоўцы рэзерву?

― Мы некалі ганарыліся, што мелі 118 дзіцяча-юнацкіх раенных школ алімпійскага рэзерву. Але трэнеры на той час атрымлівалі зарплату па 100-200 тысяч. Плюс амаль не было належнага абсталявання. Гэта праблема была, але яна не вырашылася і сення. Але пакуль яшчэ кропка звароту не пройдзена. Я не ведаю новага міністра Шамко, але часам мне даводзіцца камунікаваць з курсантамі інстытута МНС. І яны добра пра яго адгукаюцца: што разумны, малады генерал. Вось калі ен усе гэта зразумее і набярэцца смеласці адстойваць свой пункт гледжання, тады будуць змены да лепшага.

― Праблемы, пра якія вы кажаце, глабальныя. Але міністр нядаўна на пасяджэнні з удзелам прэзідэнта не змог злету назваць спаборніцтвы 2013 года, у якіх плануецца заваяванне медалеў.

― Калі я быў у Адміністрацыі прэзідэнта намеснікам кіраўніка (2000-2001-ы гады, ― Еўрарадые), неяк Мясніковіч затрымаўся хвілін на 20. Мы тады збіраліся на адно мерапрыемства. Я яго чакаю ўнізе. Ен выходзіць і кажа:

“Выбачай, затрымаўся, з прэзідэнтам размаўляў”. “Ну і як?” ― пытаюся. “Тыкні два пальцы ў разетку, патрымай 20 хвілін і зразумееш, якія ўражанні”. Вось гэта называецца страх. Калі ў людзей западае язык, і яны не думаюць, як сказаць, а заклапочаныя тым, што хоча пачуць прэзідэнт. Наконт гэтага добра напісала ў кнізе “Секс у вялікай палітыцы” Ірына Хакамада. Гутарка вялася пра эпоху Ельцына. На яе думку, у палітыцы дзейнічалі прынцыпы “улавіць, адгадаць і дагадзіць”. Тое ж самае сення вядзе нас да жаласных вынікаў, і не толькі ў спорце.

― Але пачуцце страху не дадае чыноўніку свабоды. Вырашаць сур’езныя задачы ў такім стане, бадай, няпроста.

― Найвышэйшы пілатаж ― гэта калі падначалены баіцца не цябе, а баіцца цябе ў нечым падвесці. Гэта называецца адказнасць. А калі прысутнічае страх ― гэта дрэнна. Распавяду пра прыклад з майго досведу. Я пасля Алімпіяды ў Афінах выйшаў на даклад да прэзідэнта. Сфармуляваў высновы і тое, што трэба рабіць у далейшым. Мне было сказана:

― Міністр, вы пра што кажаце?

― Пра перспектывы.

― Вы павінны тут пакаяцца, а не пра перспектывы казаць.

Вось і ўся размова. Таму ўсе проста баяцца, а боязь прымушае хлусіць, перабольшваць, выдаваць жаданае за сапраўднае. А ў выніку гэта потым выяўляецца ў негатыўных момантах. Напрыклад, навошта было ў свой час баяцца і душыць незалежных журналістаў.

― Пры вас да нашага брата ставіліся лепш?

― Я заўжды з журналістамі сябраваў, яны мне вочы адкрывалі. Я іх наўмысна збіраў, наліваў па кілішку: “Хлопцы, раскажыце, што, чаго і як?” Таму што незалежная прэса ― гэта памочнікі кожнага кіраўніка. Яны табе выдадуць тое, што ты сам пабачыць не можаш і не ў стане. Ты можаш не пагаджацца, можаш праверыць. Але калі маеш 6-7 крыніц інфармацыі, маеш магчымасць усе гэта прааналізаваць і прыняць аптымальнае рашэнне. А мы ўсе баімся: “Гэтых не пускаць, гэты ― “свядомы”, гэты ― з пятай калоны”. Хай хоць з 20-й калоны. Няхай ен мне дасць інфармацыю, а я потым падумаю, прыняць яе ці не. А мы баімся: хоць бы нічога лішняга ніхто не сказаў!

“Калі ў спартсмена не атрымалася, яго нельга за гэта біць”

― На Алімпіядзе ў Афінах трыумфальна перамаглі бягуха Юлія Несцярэнка, дзюдаіст Ігар Макараў. Беларусь увайшла ў трыццатку сусветных лідараў з соцень краін. Сення дзіўна чуць, што той вынік палічылі кепскім.

― Я разам са сваімі спецыялістамі перад Алімпіядай склаў прэзідэнту нататку: гарантую 15 медалеў. Пры паспяховым збегу абставінаў ― 20. Пры ўнікальным збегу абставінаў ― 25. Хлопцы і дзяўчаты прывезлі 15 медалеў і 10 чацвертых месцаў. Я на той перыяд часу толькі прайшоў абкатку на сваей пасадзе. Толькі пасля Алімпіяды я зразумеў, што трэба рабіць. Але палічылі, што я некампетэнтны.

― Цікава, што вашай камандзе ўдалося дакладна ўгадаць колькасць медалеў...

― Я прыйшоў у міністэрства, не маючы фундаментальнай падрыхтоўкі. Але ў мяне была класная каманда. Такі быў начальнік упраўлення спорту Мікалай Якаўлевіч Бабец. Былі людзі, якія зубы з’елі на сваей справе, усе ведалі, маглі пралічыць, колькі трэба ў спартсмена ўкласці, што ен можа даць на выхадзе. І тады ўкладалі ў спорт дастаткова.

― Вы лічыце, што сення падыход чыноўнікаў да справы істотна змяніўся?

― Ва ўпраўленні спорту павінны быць людзі, якія ўмеюць кантактаваць, прагназаваць і пралічваць, колькі ў каго і на якім этапе трэба ўкладаць грошай. Каб потым магчыма было прагназаваць вынік. Але нельга ставіць спартсмену планку, патрабаваць з яго. Трэба разумець, што вельмі шмат фактараў уплываюць на вынік, і калі ў спартсмена не атрымалася, яго нельга за гэта біць. Трэба зразумець, чаму не атрымалася, дзе недапрацавалі. Трэба сфармуляваць лагістыку на падставе досведу свайго, міжнароднага, савецкага.

А пад гэту лагістыку пасля трэба рыхтаваць спецыялістаў. Не можам іх рыхтаваць мы, трэба адпраўляць за мяжу, каб вучыліся. Тады мы атрымаем нейкія вынікі і зможам нешта прагназаваць. А калі будзем рабіць па армейскім прынцыпе “круглае ― цягаць, квадратнае ― качаць”, то будзем мець тое, што маем.

Также на эту тему:

Как Сиваков Лукашенко цитировал