Общество

Міраслаў Гажэцкі, Новы час

Навошта Беларусі Еўрапіяда? Плюсы і мінусы ад блізкіх ужо гульняў

Улады пазіцыянуюць Еўрапейскія гульні як адну з галоўных іміджавых падзеяў 2019 года — турыстычна-эканамічнага і спартова-палітычнага кшталту. Але што насамрэч нам з гэтых гульняў?

Фота zavodfoto.ru

Вялікай колькасці «зорак» спорту на гэтых гульнях не будзе. Статус Еўрагульняў — факультатыўна-адборачныя спаборніцтвы. У 8 відах спорту з 15 у Мінску будуць разыграныя ліцэнзіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа. І толькі двубоі ў боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы. А шэраг спаборніцтваў будуць досыць экзатычныя — самба, аэробіка, баскетбол 3 на 3.

Аднак уладам Беларусі патрэбны бразгат шматлікіх медалёў, заваяваных на іх. Напрыканцы мінулага года, у снежні, на нарадзе па развіцці летніх відаў спорту Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў ад спорту: «Не дай Бог, вы праваліцеся на гэтых гульнях — вам у краіне месца няма! Вы абіралі віды спорту, я вам забяспечыў калідор, еўрапейцы пагадзіліся. Давайце вынік!»

Фотофакт. Лица чиновников НОК после того, как Лукашенко назвал медальные планы на Европейские игры

На першых Еўрапейскіх гульнях 2015 года медалі заваявалі 68 беларускіх спартоўцаў. У медальным камандным заліку гэта было сёмае месца. Для параўнання: ад 1994 года з зімовых і летніх Алімпіядах мы прывезлі крыху меней за сотню ўзнагародаў.

Па-першае, гэта ілюструе ўзровень канкурэнтнасці на спаборніцтвах, а па-другое, гэтая статыстыка вельмі важная для калькуляцыі прызавых грошай за медалі на Еўрагульнях, якія збіраецца выплаціць дзяржава.

Румас озвучил негативный момент по поводу проведения II Европейских игр

Міністр спорту Сяргей Кавальчук для пераможнага заахвочвання заявіў аб прапанове, каб прызавыя для беларускіх медалістаў на Еўрапейскіх гульнях–2019 былі прыроўненыя па памерах да алімпійскіх.

На апошніх Алімпіядах гэта былі 150 тысячаў долараў за залаты медаль, 75 тысяч — за сярэбраны і 50 тысяч — за бронзавы. Натуральна, на хатніх Еўрагульнях беларусы заваююць медалёў болей, чым чатыры гады таму, тым больш, што самі, як гаспадары, складалі праграму спаборніцтваў з відаў спорту. У выніку сума павінна атрымацца з прызавых больш за 5 мільёнаў долараў. Ці гэта не марнатраўства бюджэтных грошай разам з дэвальвацыяй статуснай каштоўнасці медалёў!?

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.6(7)