Общество
Анастасія Зелянкова, фота Таццяны Гусевай

Навошта беларусам каменныя фаласы?

У праекце «Ілюстраваная гісторыя» — каменныя фаласы з вёсці Дорахі.

Назву леса, які знаходзіцца непадалёк ад вёсці Дорахі (Гарадоцкага раёна) нават вымавіць сорамна. І справа не ў тым, што мясцовыя жыхары пакутуюць на брыдкаслоўе – перайменаваць іх хваёвы лес ў Х...ёвы прымцусілі незвычайныя лясныя знаходкі — каменныя фаласы розных форм і памераў. Хаця чаму незвычайныя? Тактя фалічныя камяні (хоць і не ў такой колькасці) часта сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі. Ды і не толькі. Практычна ўсе народы свету “перахварэлі” на культ фаласа: і старажытнаіндыйскі Шыва, і егіпецкі Асірыс адлюстроўваліся ў выглядзе вялізнага фаласа. Што тады казаць пра паганскага бога Ярылу, імя якога ўтваралася ад кораня яр-, значэнне якога тлумачыцца як "жывёльная юрлівасць, страсць, апладняльная сіла"?!

Каменныя фаласы. Гарадоцкі краязнаўчы музей

Навукоўцы гадаюць, якіх жа рытуалаў вымагалі гэтыя каменныя прылады? Некаторыя даследчыкі лічаць іх прыстасаваннямі для фалічных вясельных гульняў. Так у сярэднявечным «Слове об идолах» адзначалася, што падчас вяселля славяне кідалі драўляныя фаласы ў чашы з вадой, якую пілі: «...устроивьше срамоту моужьскоую и въ ведра и в чаше, пьють и, вынемьше, осморкывают и облизывают и целують...». Хаця, трэба думаць, гэтымі абрадамі фантазія нашых продкаў не абмяжоўвалася.

Краязнаўца Леанід Гаравы вывучае эратычныя экспанаты

Напэўна, адным з першым, хто пачаў збіраць на пачатку 70-х гадоў дорахаўскія “эратычныя” прывітанні з мінулага быў краязнаўца Іван Вашчыла. Ёсць нават легенда, што быццам бы Вашчыла прывёз для даследванняў і пакінуў у Мінску цэлы мяшок з часткай калекцыі каменных фаласаў, якія потым зніклі ў невядомым накірунку. А шкада, бо трапляліся сапраўды ўнікальныя экземпляры — да 70 сантыметраў.

Таксама ў праекце:

Касцёл для хлеба з разынкамі

Як падмаскоўныя Хімкі беларусам абраз падарылі

Адкуль на рэзідэнцыі магістра тэўтонскага ордэна напамін пра беларусаў