Навошта Беларусь купіла ў іншых краінах бульбы на 4,3 мільёны даляраў
16 тысяч тон — столькі бульбы летась закупіла Беларусь. Асноўныя пастаўнікі — Расея, Украіна і нават Нідэрлянды.
Радыё Свабода разабралася, навошта Беларусь набывае бульбу, хоць сама яе вырошчвае.
4,3 мільёна даляраў — столькі летась Беларусь патраціла на замежную бульбу, кажа Белстат. Зь іх 1,3 мільёна пайшло на насеньне і яшчэ 3 — на ўласна бульбу. Паводле міністэрства сельскай гаспадаркі, Беларусь сябе цалкам забясьпечвае бульбай і нават экспартуе яе.
«Гэта можа быць насеньне ці раньняя бульба, калі свая яшчэ не вырасла. А так у нас з бульбай усё добра, мы і сябе забясьпечваем, і на экспарт адпраўляем», — тлумачаць у міністэрстве.
Найбольш бульбы летась Беларусь набывала ў Расеі (на 1,4 мільёна даляраў), Украіне (652 тысячы даляраў), Нідэрляндах (497 тысяч), Нямеччыне (466 тысяч).
Большасьць бульбы ў крамах — беларуская леташняга ўраджаю. Але ўжо прадаецца і маладая бульба з Эгіпту.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное