Общество
Генадзь Косараў, « Заўтра тваёй краіны »

«Наверсе» людзі «не тыя». «Трэба лезці ва ўсе шчыліны і пры гэтым прынцыпова гаварыць па-беларуску»

Калі павялічыцца колькасць беларусамоўных школ?

Сёлета колькасць школ і класаў з навучаннем на беларускай мове не павялічылася, паведаміў на прэс-канферэнцыі 30 жніўня ў Мінску міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Чаму?

Ікалі зменіцца сітуацыя з беларускамоўным навучаннем? Пра гэта старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў.

Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Па словах суразмоўцы, колькасць беларускамоўных школ у краіне не проста захоўваецца і не расце, але нават памяншаецца, і гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя.

— Скарачаюць вясковыя беларускамоўныя школы. Вось калі б нашы міністры, як былы міністр культуры Павел Латушка, у краме, з цешчай, з жонкай і гэтак далей, гаварылі па-беларуску, было б усё наадварот. А пакуль нашы міністры (асабліва культуры, адукацыі) не будуць гаварыць штодзень на беларускай мове, то нічога добрага нас не чакае.

Працяг матэрыялу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)