Навальны падзяліўся ў Твітэры беларускамоўным допісам

Адзін з лідараў расійскай апазіцыі, кандыдат у мэры Масквы Аляксей Навальны рэтвітнуў (падзяліўся) беларускамоўны допіс карыстальніка @belamova.

Наступнага зместу:

«Дайце электронны кашалек Сабяніна, зараз яму 30 рублеў адашлю, няхай следчы камітэт расследуе чаму замежнікі спансіруюць».

Сабянін — гэта мэр Масквы, супернік Навальнага.

Раней Навальны амаль ніяк не выказваўся на беларускую тэму. Толькі аднойчы ў эфіры Украінскага тэлебачання зазначыў, што інтэграцыя з Беларуссю і Украінай — першасныя задачы знешняй палітыкі Расіі.

Таксама на гэтую тэму:

Навальный считает русских и белорусов «фактически» одним народом

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)