Наталля Вадзянава

Самай стыльнай англічанкай назваў часопіс Harper’s Bazaar рускую мадэль Наталлю Вадзянаву. Пра тое, што яе некалі ўганаруюць гэтым званнем, прыгажуня яшчэ 10 год таму і памарыць не магла. Дзяўчынка з беднай сям’і з Ніжняга Ноўгарада, жывучы ў хрушчоўцы і зарабляючы сабе на жыццё продажам садавіны на латках, нават не ўяўляла, што калісьці стане самай запатрабаванай мадэллю ў свеце.

Зараз Наталля Вадзянава валодае 800-метровымі апартаментамі на Манхэтэне. Яна замужам за лордам Джасцінам Портмэнам і лічыцца адной з самых багатых жанчын Англіі. А яшчэ 25-гадовая мадэль гадуе траіх дзяцей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)